З 19 па 23 чэрвеня 2021 года ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах праходзіў першы тур летніх вакацый з Богам. Арганізатарам адпачынку для дзяцей выступіла с. Дар'я Еўтухоўская FMA разам з камандай аніматараў.
17 чэрвеня 25 новапрынятых да службы алтара міністрантаў са смаргонскай парафii св. Мiхала Арханёла здзейснілі пілігрымку падзякі ў санктуарый бл. сясцёр-мучаніц з Навагрудка. Зусім нядаўна 25 хлопцаў, якія два гады рыхтаваліся да прыняцця ў міністранты, былі ўрачыста ўведзены да службы алтара парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і аблучаны ў комжы. У якасці падзякі Богу за міністрантскае пакліканне хлопцы разам са сваім апекуном кс. Артурам Ляшнеўскім SDB здзейснілі аўтобусную пілігрымку да санктуарыя ў Навагрудку.
З 4 па 6 чэрвеня хлопцы і дзяўчаты “Савіо-клуба”, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, разам з аніматарамі, с. Юліяй Клевец FMA і кс. Алегам Каралёвым SDB адпачывалі у Смаргоні. Гэтыя дні сталі для групы добрай нагодай, каб пабыць разам, яшчэ лепш пазнаць адзін аднаго і працягваць будаваць каманду сяброў, якія імкнуцца да святасці на ўзор свайго нябеснага заступніка святога Дамініка Савіо.
У араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску з 26 па 28 снежня адбываліся вакацыі з Богам. Дзеці і падлеткі працягвалі разважаць над тэмай “Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам”, якую распачалі падчас восеньскіх вакацый. На гэты раз разважалі над юнацтвам святога Яна Боско.
У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii св. Мiхала Арханёла, з 2 па 4 лістапада адбыліся восеньскія вакацыі з Богам, у якіх прымалі ўдзел дзеці з 2 па 7 клас. На працягу трох дзён яны разам з арганізатарамі разважалі над тэмай святасці і яе дасягнення ў паўсядзённым жыцці.
У араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску пры парафіі св. Яна Хрысціцеля з 1 па 6 лістапада адбываліся вакацыі з Богам. Дэвізам сёлетніх вакацый з’яўляліся словы “Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам!”.
З 21 па 25 ліпеня Салезіянская сям'я Беларусі арганізоўвала лагер для падлеткаў, якія навучаюцца ў 6-11 класах. Удзел у вакацыях прымалі маладыя людзі з Мінска і Смаргоні.
Далёка я ці побач з вамі — заўсёды думаю пра вас. І ў мяне ёсць толькі адно жаданне: захаваць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці