Удзельнікі Савіо-клуба, які з мінулага году дзенічае ў мінскім араторыі імя Св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, пачынаючы з Папяльцовай серады выконваюць агульную для ўсіх пастанову на Вялікі пост. Дзеці імкнуцца заўважаць патрэбы бліжняга, асабліва гэта датычыцца бацькоў, дапамагаючы ім у хатніх справах, а таксама сумленна выконваючы свае абавязкі.
13 лістапада ў мінскім араторыі св. Яна Боско распачаў сваю дзейнасць «Клуб Святога Дамiнiка Савiо» («Савiо-клуб»). Першымi ўдзельнiкамi «Савiо-клуба» сталi сем хлопцаў i пяць дзяўчат, якiя з дапамогай кiраўнiка «Савiо-клуба» ксяндза Iвана Огара SDB i анiматараў iмкнуцца дасягнуць святасцi па прыкладзе св. Дамiнiка Савiо.
5-6 лістапада ў смаргонскім араторыі адбылася незвычайная падзея для «Савіо-клуба». Удзельнікі клуба «выехалі» са сваіх кватэр у араторый для сумеснага перажывання выходных і мелі магчымасць пабыць разам, як адна вялікая сям’я, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным, а таксама узрастаць духоўна. У прывітальным слове ксёндз Алег Каралёў SDB падкрэсліў важнасць еднасці ў жыцці хрысціянскай супольнасці і ў жыцці ўдзельнікаў «Савіо-клуба».
Сёння ў дзяцей парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці па слядах св. Дамініка Савіо праз ўдзел у «Савіо-клубе», які дзейнічае ў мясцовым салезіянкім араторыі ужо пяць гадоў.
Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста склалі абяцанні, над якімі разважалі цэлы год. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.
У гаміліі падчас Імшы кс. Павел Шчарбіцкі SDB расказаў пра дар сяброўства, праз якое мы можам набліжацца да святасці, а таксама ўспомніў пра асобу маладога святога, які заўсёды з’яўляўся прыкладам добрага і вернага сябра. У звароце да хлопцаў і дзяўчат святар падкрэсліў: “Нягледзячы на тое, што Дамінік Савіо малады святы, ён з’яўляецца прыкладам сілы, мужнасці, нецярпімасці да граху”. Таксама, па словах святара, нельга змарнаваць ні хвіліны часу ў імкненні да святасці і кожны чалавек заўсёды павінен быць гатовым стаць перад Нябесным Айцом.
Павіншаваць моладзь з гэтай падзеяй прыйшлі іх бацькі, ксяндзы і сёстры, старэйшыя ўдзельнікі Савіо-клуба, міністранты, дзеці і моладзь. Пасля Імшы ўсе парафіяне былі запрошаны на салодкі пачастунак у араторый, дзе і прадоўжылася святкаванне.
Фотаздымкі – Элліна Урбанайць
Адразу пасля навагодніх святаў хлопцы і дзяўчаты са смаргонскага Савіо-клуба выехалі на двухдзённы адпачынак і духоўныя практыкаванні ў Лебедзева. Канікулы сталі для іх добрай нагодай, каб пабыць разам, лепш пазнаць адзін аднаго, а таксама пазнаёміцца з некаторымі правіламі сваёй суполкі і абмеркаваць іх.
Што б вы рабілі, калі б даведаліся, што ў хуткім часе памрэце? Не ведаю, як адказалі бы вы, але св. Дамінік Савіо адказаў так: “Я бы далей гуляў у футбол”. Гэты маленькі хлопчык у кожны момант гатовы быў спаткацца з Богам і гэтаму вучыў сваіх сяброў.
Трэба каб былі укрыжаваныя разам з Езусам Хрыстом. Яго крыж з’яўляецца флагам і штандарам. Хто не хоча яго наследваць, не годзен быць яго вучнем