Паказаць змесціва па тэгу: Савіо-клуб

23 верасня 2022 года ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла адбылося ўрачыстае адкрыццё “Савіо-клуба”.

Апублікавана ў Навіны

З 27 па 29 снежня ўдзельнікі “Савіо-клуба” які дзейнічае пры салезіянскіх парафіях у  Мінску і Бараўлянах зладзілі выезд у Навагрудак.

Апублікавана ў Навіны

Новы душпастырскі год суполка для падлеткаў Савіо-Клуб у мінскім араторыі, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы, распачалася ў два этапы. Першы этап адбыўся 25 верасня ў суботу. Дзеці, іх бацькі і аніматары клуба сабраліся на сямейны пікнік. Нягледзячы на даволі мокрае надвор’е сумесны грыль і пасілак адбыліся ў духу радасці і аптымізма.

Апублікавана ў Навіны

Сёння ў дзяцей з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці наследуючы св. Дамініка Савіо праз ўдзел у Савіо-клубе. Гэты клуб у салезіянскім араторыі дзейнічае ўжо 10 год. Дзеці разам з аніматарамі шукаюць уласны шлях да святасці праз сумесныя малітвы, духоўныя размовы, віктарыны, гульні, вандроўкі. 

Апублікавана ў Навіны

З 4 па 6 чэрвеня хлопцы і дзяўчаты “Савіо-клуба”, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, разам з аніматарамі, с. Юліяй Клевец FMA і кс. Алегам Каралёвым SDB адпачывалі у Смаргоні. Гэтыя дні сталі для групы добрай нагодай, каб пабыць разам, яшчэ лепш пазнаць адзін аднаго і працягваць будаваць каманду сяброў, якія імкнуцца да святасці на ўзор свайго нябеснага заступніка святога Дамініка Савіо.

Апублікавана ў Навіны

23 мая ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы (Мінск) адзначылі адразу два святы: урачыстасць Спаслання Духа Святога і свята святога Дамініка Савіо, выхаванца Яна Боско, юнака, якога называюць гігантам духа за высокую ступень яго духоўнага жыцця і за імкненне быць святым.

Апублікавана ў Навіны

27 верасня ў араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.

Апублікавана ў Навіны
Старонка 1 з 5

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто спаўняе пэўныя заданні, калі хоча, каб іх слухалі і шанавалі, няхай тое ж чыніць перад сваім кіраўніцтвам.

Св. Ян Боско