Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста склалі абяцанні, над якімі разважалі цэлы год. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.

У гаміліі падчас Імшы кс. Павел Шчарбіцкі SDB расказаў пра дар сяброўства, праз якое мы можам набліжацца да святасці, а таксама ўспомніў пра асобу маладога святога, які заўсёды з’яўляўся прыкладам добрага і вернага сябра. У звароце да хлопцаў і дзяўчат святар падкрэсліў: “Нягледзячы на тое, што Дамінік Савіо малады святы, ён з’яўляецца прыкладам сілы, мужнасці, нецярпімасці да граху”. Таксама, па словах святара, нельга змарнаваць ні хвіліны часу ў імкненні да святасці і кожны чалавек заўсёды павінен быць гатовым стаць перад Нябесным Айцом.

Павіншаваць моладзь з гэтай падзеяй прыйшлі іх бацькі, ксяндзы і сёстры, старэйшыя ўдзельнікі Савіо-клуба, міністранты, дзеці і моладзь. Пасля Імшы ўсе парафіяне былі запрошаны на салодкі пачастунак у араторый, дзе і прадоўжылася святкаванне.

Фотаздымкі – Элліна Урбанайць

Апублікавана ў Навіны

З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім Араторыі імя Святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір. Гэты турнір быў прысвечаны Святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога прыпадае 6 мая.

Апублікавана ў Навіны

23 красавіка ў смаргонскім Араторыі адбыўся апошні чацвёрты тур “Бітвы мікрараёнаў-2016”.

Апублікавана ў Навіны
Старонка 15 з 15

Думкі ксяндза Боско

Каб была братэрская любоў, дабро аднаго чалавека павінна быць дабром усіх, а грэх аднаго — грахом усіх. Хочам мы гэтага ці не — адказнасць агульная.

Св. Ян Боско