24 верасня 2017 года ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год.
22 верасня ў салезіянскім араторыі, які дзейнічае пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося адкрыццё "Савіо-клуба".
Лета – гэта час адпачынку, час пілігрымак, вакацый, воркшопаў і шматлікіх іншых карысных спраў. Але час ляціць вельмі хутка і лета мінае, пачынаецца новы навучальны год, а разам з ім новыя выклікі і новыя прыгоды. Рэдакцыя sdb.by вырашыла паразмаўляць з арганізатарамі “Бітвы мікрараёнаў” - адной з самых буйных моладзевых акцый, якія адбываюцца ў салезіянскай Беларусі падчас навучальнага года. А менавіта з Ларысай Валынец ASC, Аляксандрам Манчаком ASC і Веранікай Рогач, кандыдаткай у салезіяне- супрацоўнікі.
З 10 па 21 ліпеня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбыўся дзіцячы летнік. Тэмай сёлетняга адпачынку было жыццё і асоба св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла, якая з’яўляецца сузаснавальніцай сясцёр-салезіянак. Дзеткі кожны дзень пазнавалі адметнасці з жыцця святой, якія пазней стараліся ажыцявіць у штодзённасці.
28 мая з нагоды Дня дзіцяці ў Смаргоні адбылося “Свята сям’і”, якое стала ўжо традыцыйным для парафіі св. Міхала Арханёла. Яно рыхтавалася не адзін дзень усёй салезіянскай сям’ёй - святарамі, сёстрамі, супрацоўнікамі, дзяцьмі і моладдзю.
“Араторый без музыкі – гэта цела без душы”… Гэтыя словы святога Яна Боско пацвердзілі дзеці і іх бацькі, якія з радасцю адгукнуліся на запрашэнне і 21 мая прынялі ўдзел у музычным конкурсе. Мерапрыемства, якое прайшло ў араторыі пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, падрыхтавалі памочнікі.
30 красавіка ў Смаргоні для дзяцей адбылася алімпіяда.
Пасля святой Імшы хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў араторый, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла, дзе прайшлі спаборніцтвы па наступных відах спорту: бег, скачкі, футбол, кіданне, піянербол.
Пазбягайце непрыстойных размоваў, якія з’яўляюцца крыніцаю граху, і знішчаюць маральныя ўстоі.