У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла прайшлі вакацыі для дзяцей з 1 па 7 клас з 29 кастрычніка па 2 лістапада. На працягу пяці дзён дзеці разважалі над тэмай: “Як малы, так і вялікі, можа быць святым”.
14 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята для матуль.
30 верасня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. Прайшло свята пад назвай “Святасць таксама для цябе”, якакя звязана з тэмай дэвіза на наступны год для ўсёй салезіянскай сям'і.
29 верасня ў смаргонскай парафіі імя св. Міхала Арханёла адбылося ўрачыстае адкрыццё моладзевага араторыя імя св. Яна Боско на новы навучальны год. У арганізацыі вечара прымалі удзел як аніматары, так і звычайная моладзь, выхаванцы араторыя. Удзельнікамі з’яўляліся маладыя юнакі і дзяўчаты ад 7 класа і вышэй.
27 жніўня ў смаргонскай парафіі св.Міхала Арханёла падзякавалі за служэнне с.Вераніцы Огар FMA і с.Дар'і Еўтухоўскай FMA. Два гады сёстры служылі дзецям і моладзі ў араторыі, падчас катэхізацыі і дапамагалі ў парафіі.
Прадстаўнікі галін Салезіянскай сям’і і ўсіх груп салезіянскіх араторыяў Беларусі 25 жніўня сустрэліся ў Мінску, каб абмеркаваць план дзейнасці на наступны навучальны год. Святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, ADMA-сям’я, аніматары, “Савіо-клуб” і іншыя
групы былі прадстаўлены на сустрэчы.
З 9 па 20 ліпеня ў араторыі імя св.Яна Боско ў Смаргоні прайшлі Вакацыі з Богам. Больш за 90 дзяцей разам з аніматарамі, дыяканам Артурам Ляшнеўскім SDB і сястрой Дар'яй Еўтухоўскай FMA, гледзячы на прыклад жыцця бл. Лаўры Вікуніі, разважалі над тэмай лагера, якая гучала так: "Любоў і дапамога — гэта шлях да Бога".
Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі у адносінах да сябе