У нядзелю Божай Міласэрнасці вернікі парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні мелі магчымасць узяць удзел у пасхальным канцэрце “Бог не памёр”. Канцэрт распачаўся вечарам на палявам алтары парафіі. Галоўнай ідэяй штогадовага традыцыйнага канцэрта з’яўляецца падзяка Езусу Хрысту за дар Пасхі – збаўлення для кожнага з нас.
Салезіяне запрашаюць юнакоў і дзяўчат з 16 да 35 год да ўдзелу ў DON BOSCO YOUTH FEST (#Bosco_Fest ). #Bosco_Fest - гэта сустрэча маладых людзей у салезіянскім стыле, якая ўключае ў сябе малітву, адпачынак, майстар-класы, супольны час і шмат чаго іншага.
З 25 па 29 сакавіка ў смаргонскім араторыi імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла прайшлi вакацыі для дзяцей на тэму “З Езусам па жыцці”. Арганізатарамi вакацый выступiлi с. Валянціна Кот FMA, с. Юлія Клявец FMA , дыякан Артур Ляшнеўскі SDB, памочнікі аніматараў, аніматары і кандыдаты.
3 сакавіка ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла, адбыўся карнавал для дзяцей.
2 сакавіка 2019 года ў араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся спартыўны вечар для моладзі.
23 сакавіка 2019 года ў араторыі ў Мінску (Серабранка) адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы сярод салезіянскіх араторыяў Беларусі - АРАТАРЫЯДА!
17 лютага ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася спартландыя для дзяцей пад назвай “Зімовыя старты”.
Пабожнасць, навука, радасць – яны прынясуць вам шмат салодкага, як мёд, задавальнення.