У трэці і завяршальны дзень Don Bosco Youth Fest раніцай моладзь сустрэлася ў касцёле на супольную малітву. Прывітаўшыся з Панам у святыне, удзельнікі і парафіяне перайшлі на вуліцу, дзе на палявым алтары адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Другі дзень на Don Bosco Youth Fest распачаўся з малітвы Ютрань i супольнай Эўхарыстыі, якую цэлебраваў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Падчас казання ксёндз Віктар заклікаў моладзь зрабіць Хрыста цэнтрам свайго жыцця. Усе святыя былі простымі людзьмі, са сваімі слабасцямі і недахопамі, але дзякуючы Езусу змаглі зрабіць сваё жыццё прыкладам для наследавання.
24 мая ў Смаргоні распачаўся Don Bosco Youth Fest. Маладыя людзі пачалі прыбываць да моладзевага араторыя пры парафіі Святога Міхала Арханёла пачынаючы з 17 гадзiны. У гэты час пры араторыi распачалася рэгістрацыя, моладзь мела магчымасць падсілкавацца і зрабіць фотаздымкі. У хуткім часе пляц каля араторыя запоўніўся радаснымі галасамі, усмешкамі і спевамi. Удзельнікі пачалі рыхтавацца да ўрачыстай святой Імшы, з пачаткам якой афіцыйна распачаўся Don Bosco Youth Fest.
З 6 па 8 мая ў Шчучыне адбыліся Дыяцэзiяльныя Дні Моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. На гэтым фэсце пабывалі таксама прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў са Смаргоні і Дзятлава.
5 мая Cалезіянская сям’я Смаргоні адзначыла свята св. Дамініка Савіо, выхаванца ксяндза Боско. Гэтага святога юнака з араторыя на Вальдокка часта называюць маленькім гігантам духа, таму што ён у маладым узросце дасягнуў значную ступень духоўнага жыцця і ўжо пры жыцці яго называлi святым. Дамінік Савіо з’яўляецца апекуном міністрантаў, моладзі і цяжарных жанчын.
1 мая ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі імя святога Яна Хрысціцеля, адбыўся традыцыйны турнір па мікра-футболе ў гонар святога Дамініка Савіо для падлеткаў да 16 год.
28 красавіка ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята для вясенніх і летніх імяніннікаў.
Без цярпення не можам стаць святымі.