24 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога біскупа Жэневы – Францішка Сальскага, які з’яўляецца апекуном салезіянскай сям’і. Лагодны характар св.Францішка Сальскага, любоў да бліжніх і прыемныя, нібы мёд, словы з амбоны, паспрыялі таму, што традыцыйна яго пачалі называць мядовым доктарам.
18 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, упершыню абдыўся канцэрт калядных спеваў “Мой Бэтлеем”.
19 студзеня ў араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, прайшоу “Снежны баль” для дзяцей, арганізаваны групай аніматараў пад кіраўніцтвам с. Юліі Клевец FMA і кс. Артура Ляшнеўскага SDB.
8 снежня 1841 года ў захрыстыю касцёла св. Францішка Асiзскага ў Турыне забег вулічны хлопец па імені Барталамей Гарэллі. У гэты час св. Ян Боско рыхтаваўся да цэлебрацыі св. Імшы. Сустрэча з юнаком, які нічога не ўмеў акрамя як толькі свістаць, стала пачаткам будучага апостальства св. Яна Боско. Так нарадзіўся араторый: з аднаго хлопца і малітвы “Вітай, Марыя”.
8 снежня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii св. Мiхала Арханёла, прайшло традыцыйнае свята святога Мікалая для дзетак, арганізаванае групай аніматараў пад кіраўніцтвам с. Юліі Клявец FMA і кс. Артура Ляшнеўскага SDB.
30 лістапада 2019 года ў смаргонскім араторыі імя святога Яна Боско, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii св. Мiхала Арханёла, адбылося традыцыйнае свята “Андрэйкі”.
Святая мучаніца Цэцылія з’яўляецца ў Касцёле апякункай музыкантаў, харыстаў і касцёльных спевакоў. З гэтай нагоды ў шматлікіх парафіях ладзяцца канцэрты ў яе гонар. Не выключэннем, як i заўсёды, стала парафiя св. Мiхала Арханёла ў Смаргонi.
Будзь радасным, але няхай гэтая радасць будзе шчырая, якая зыходзіць з усведамлення, вольнага ад граху. Нашаю апораю з’яўляюцца радасць, малітва і святая Камунія