Паказаць змесціва па тэгу: Смаргонь

Аўторак, 28 Люты 2017 19:42

Карнавал у смаргонскім араторыі

26 лютага 2017 года пасля дзіцячай нядзельнай Імшы на 12 гадзін Араторый у парафіі касцёла Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні чакаў дзяцей з расчыненымі дзвярыма. Пад кіраўніцтвам сясцёр салезіянак, клерыка Юрыя Пашкаўца SDB, ксяндза Алега Каралёва SDB і пры актыўнай дапамозе моладзі там адбыўся ўрачысты карнавал.

Апублікавана ў Навіны

18 лютага ў cалезіанскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні  адбыўся другі тур моладзевага праекта «Бітва мікрараёнаў» — інтэлектуальны. Мерапрыемства распачалося cвятой Імшой, на якую былі запрошаны тры каманды, арганізатары і госці.

Апублікавана ў Навіны

19 лютага ў араторыі пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята для хлопцаў і іх татаў.

Апублікавана ў Навіны

Святары, сёстры, аніматары, салезіяне-супрацоўнікі, дзеці, а таксама іх родныя і блізкія, нягледзячы на штодзённыя клопаты і абавязкі, стварылі ў араторыі сапраўднае сямейнанае свята.

Апублікавана ў Навіны

22 студзеня Салезіянская сям’я святкуе ўспамін благаслаўлёнай Лаўры Вікуньі (дзяўчынка выхоўвалася сёстрамі салезіянкамі), а 24 студзеня прыпадае свята святога Францішка Сальскага — святога, якога ксёндз Боско выбраў галоўным апекуном Салезіянскай сям’і. Таму 22 студзеня ў араторыі святога Яна Боско ў Смаргоні прайшла вясёлая і салодкая сустрэча дзяцей з двума гэтымі святымі.

Апублікавана ў Навіны

З вялікім поспехам прайшла ў мінулым годзе «Бітва мікраранаў» у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско. Мерапрыемства аб’яднала больш за сотню маладых людзей з усяго горада, дарэчы, не толькі католікаў. Таму навіна пра другую «Бітву мікрараёнаў» была вельмі чаканай. І першы тур прайшоў у араторыі 14 студзеня.

Апублікавана ў Навіны

Салезіянская сям’я ў Смаргоні (святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, дзеці і моладзь) ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сабралася разам, каб узнесці свае малітвы да Марыі і адсвяткаваць 175-ы Дзень нараджэння Араторыя. Менавіта 175 гадоў таму у гэты дзень у Турыне (Італія) нарадзіўся першы салезіянскі араторый.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Жывіце ў вялікай радасці, толькі не грашыце

Св. Ян Боско