Паказаць змесціва па тэгу: Мінск

З 25 па 26 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў мінскай Серабранцы праходзіла фармацыйная сустрэча для міністрантаў. Тэма сустрэчы гучала наступным чынам: «Маё служэнне па-за Касцёлам».

Апублікавана ў Навіны

18 і 19 сакавіка ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля прайшлі чарговыя рэкалекцыі РДС (Разважанні аб добрай смерці). З розных куткоў Беларусі сюды прыехала  50 маладых людзей ва ўзросце ад 16 гадоў.

Апублікавана ў Навіны

У араторыі пры салезіянскай парафіі ў Мінску 5 сакавіка адбылося свята, якое было прысвечана жанчынам. Арганізатары дапамаглі дзецям і ўсім удзельнікам звярнуць увагу на прыгажосць жанчыны і яе прыгожае пакліканне да мацярынства, у тым ліку і духоўнага. Прыкладам гэтага паклікання, канечне, з’яўляецца Маці Божая, якую настойліва заклікаў ушаноўваць св. Ян Боско. Таксама ў малітве дзеці дзякавалі Богу за дар прысутнасці мам, бабуль, сясцёр і сябровак.

Апублікавана ў Навіны

25 лютага ў мінскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбыўся карнавал для моладзі пад назвай «Грамадзяне Неба».

Апублікавана ў Навіны

На мінулым тыдні людзі шмат увагі ўдзялялі мужчынам. Так і ў дзіцячым араторыі, што працуе пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, 19 лютага зладзілі свята для маленькіх хлопчыкаў і іх татаў, ужо сталых мужчын.

Апублікавана ў Навіны

У мінскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля 18-19 лютага адбыліся рэкалекцыі РДС (разважанні аб добрай смерці) для падледкаў 8-11 класаў. Гэтыя два дні прайшлі пад дэвізам «Твая любоў знішчае страх». Маладыя людзі, усіх каля 12 чалавек, разважалі пра адносіны з Хрыстом, любоў, свабоду, дзеянне, уменне марыць. Цэнтрам гэтых духоўных практыкаванняў была святая Імша і вячэрняя адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Апублікавана ў Навіны

Свята ў гонар cвятога Яна Боско працягвалася ў мінскім араторыі таксама і ў нядзелю 29 студзеня. Сустрэча са Святым была арганізавана для дзяцей і іх бацькоў. Таксама ў гэты дзень маленькія парафіяне павіншавалі свайго пробашча, які абыходзіў свой дзень нараджэння.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзь радасным, але няхай гэтая радасць будзе шчырая, якая зыходзіць з усведамлення, вольнага ад граху. Нашаю апораю з’яўляюцца радасць, малітва і святая Камунія

Св. Ян Боско