Трэці дзень СДМ распачаўся са сняданку, пасля якога была супольная малітва, потым удзельнікі мелі крыху вольнага часу перад святой Імшой.
Другі дзень Салезіянскіх дзён моладзі распачаўся са спаткання на Эўхарыстыі, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
Пасля св. Імшы і сняданку моладзь мела магчымасць размяцца і праявіць свае здольнасці ў спартыўных гульнях. Пасля пачалася праца ў “Сусветным кафэ”, дзе абмяркоўваліся тэмы:
Распачынаем другі дзень #sdm_by2018 са святой Імшы пад кіраўніцтвам кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Адпачнуўшыя ўдзельнікі сабраліся разам, каб аднавіць сілы на сустрэчы з Богам. Сёння іх чакае насычаны дзень з цікавымі воркшопамі і выхадам у горад.
Завяршыўся першы дзень другіх Салезіянскіх дзён моладзі. Распачалася праграма з рэгістрацыі, амаль 130 маладых людзей з 19 месцаў нашай краіны прыбылі у Мінскую парафію св. Яна Хрысціцеля (Серабранка), каб прыняць удзел у СДМ. Найбуйнейшыя групы з Мінска, Смаргоні, Міор і Бараўлян.
Каб была братэрская любоў, дабро аднаго чалавека павінна быць дабром усіх, а грэх аднаго — грахом усіх. Хочам мы гэтага ці не — адказнасць агульная.