30 верасня 2018 года адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску на новы навучальны год.
Прадстаўнікі галін Салезіянскай сям’і і ўсіх груп салезіянскіх араторыяў Беларусі 25 жніўня сустрэліся ў Мінску, каб абмеркаваць план дзейнасці на наступны навучальны год. Святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, ADMA-сям’я, аніматары, “Савіо-клуб” і іншыя
групы былі прадстаўлены на сустрэчы.
У араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Серабранка), з 9 па 18 ліпеня адбыліся Вакацыі з Богам. “Слухаць і суправаджаць разам з благаслаўлёнай Лаўрай Вікуніяй”, - менавіта гэтыя словы сталі пачаткам традыцыйных салезіянскіх Вакацый з Богам.
Відэакаманда sdb.by/news працягвае знаёміць вас з падзеямі салезіянскай Берарусі. На гэты раз у аб'ектыў камеры патрапілі спаборніцтвы па мікра-футболе "Кубак Дамініка Савіо", якія праводзіліся ў Мінскім араторыіі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля.
У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, 6 мая адбылася сустрэча ўдзельнікаў "Савіо-клуба". Сустрэча прайшла ў фармаце сямейнага пікніка, гэта значыць, што на сустрэчу былі запрошаны бацькі ўдзельнікаў клуба. Хочацца адзначыць, што ўсяго на сустрэчу сабралося 50 чалавек.
5 мая араторый імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску сабраў юнакоў 13-15 гадоў для ўдзела ў футбольным турніры ў гонар святога Дамініка Савіо, маладога выхаванца ксяндза Боско. Турнір адбываецца ўжо шосты раз, ў гэтым годзе ён сабраў 5 каманд: ФК “Дамінік” (Мінск, Серабранка), ФК “Радасць” (Беразінскае), ФК “Фавор” (Полацк), FC “Bosco” (Смаргонь) і ФК ”Міхаэль” (Мінск, Лошыца).
Пры мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, ужо не першы год дзейнічае суполка “Адкрытыя сэрцы”. Зараз немагчыма ўявіць сабе ніякае буйное мерапрыемства ў араторыі без прадстаўнікоў гэтай суполкі.
Старайся, каб тыя, пра каго гаворыш, станавіліся тваімі сябрамі.