Паказаць змесціва па тэгу: Мінск

27 лютага прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Трапны адказ”. Віктарына была арганізавана адказным за душпастырства моладзі ў салезіянскай Беларусі ксяндзом Алегам Каралёвым SDB, салезіянінам супрацоўнікам Уладзіславам Зарэцкім ASC пры дапамозе аніматараў араторыя імя святога Яна Боско ў Мінску. 

Апублікавана ў Навіны

31 студзеня салезіянская сям’я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць свайго заснавальніка святога Яна Боско. У кожным месцы прысутнасці салезіянаў на Беларусі таксама адбыліся святочныя мерапрыемствы. Адметным свята было таму, што ў 2021 годзе салезіяне распачынаюць святкаванне стагоддзя сваёй прысутнасці ў нашай краіне. Таму і падрыхтоўка да святкавання была асаблівай, напярэдадні свята ва ўсіх салезіянскіх парафiях адбыліся адмысловыя набажэнствы – Транзітус.

Апублікавана ў Навіны
Салезіяне ва ўсім свеце 31 студзеня святкуюць ўрачыстасць св. Яна Боско – заснавальніка Кангрэгацыі. Таму і салезіянская сям’я Мінску 31 студзеня 2021 года ўспамінала любімага святога.
Апублікавана ў Навіны

8 снежня 2020 года парафія св. Яна Хрысціцеля адзначала ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтае свята – важнае для салезіянскай парафіі, бо менавіта ў гэты дзень, 179 гадоў таму, упершыню з’явіўся араторый, калі св. Ян Боско сустрэўся з  Барталамеем Гарэллі.

Апублікавана ў Навіны

4 кастрычніка ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў  Мінску адбылося традыцыйнае свята, прысвечанае адкрыццю дзіцячага араторыя.

Апублікавана ў Навіны

27 верасня ў араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.

Апублікавана ў Навіны

26 верасня 2020 года адбылося юбілейнае, дваццатае, адкрыццё салезіянскага араторыя імя св. Яна Боско ў Мінску. На свята прыехалі госці з салезіянскіх парафій Смаргоні і Бараўлянаў, а таксама з іншых мінскіх парафій.

Апублікавана ў Навіны
Старонка 1 з 20

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Давярайце сваё жыццё Марыі і ўбачыце, што такое цуды.

Св. Ян Боско