27 лютага прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Трапны адказ”. Віктарына была арганізавана адказным за душпастырства моладзі ў салезіянскай Беларусі ксяндзом Алегам Каралёвым SDB, салезіянінам супрацоўнікам Уладзіславам Зарэцкім ASC пры дапамозе аніматараў араторыя імя святога Яна Боско ў Мінску.
31 студзеня салезіянская сям’я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць свайго заснавальніка святога Яна Боско. У кожным месцы прысутнасці салезіянаў на Беларусі таксама адбыліся святочныя мерапрыемствы. Адметным свята было таму, што ў 2021 годзе салезіяне распачынаюць святкаванне стагоддзя сваёй прысутнасці ў нашай краіне. Таму і падрыхтоўка да святкавання была асаблівай, напярэдадні свята ва ўсіх салезіянскіх парафiях адбыліся адмысловыя набажэнствы – Транзітус.
8 снежня 2020 года парафія св. Яна Хрысціцеля адзначала ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтае свята – важнае для салезіянскай парафіі, бо менавіта ў гэты дзень, 179 гадоў таму, упершыню з’явіўся араторый, калі св. Ян Боско сустрэўся з Барталамеем Гарэллі.
4 кастрычніка ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску адбылося традыцыйнае свята, прысвечанае адкрыццю дзіцячага араторыя.
27 верасня ў араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.
26 верасня 2020 года адбылося юбілейнае, дваццатае, адкрыццё салезіянскага араторыя імя св. Яна Боско ў Мінску. На свята прыехалі госці з салезіянскіх парафій Смаргоні і Бараўлянаў, а таксама з іншых мінскіх парафій.
Асаблівым чынам клапаціцеся пра дзяцей, людзей хворых, бедных і старэйшага ўзросту, і атрымаеце ва ўзнагароду Божае благаслаўленне і павагу людзей.