22 лютага ў араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбыўся карнавал для моладзі.
15-16 лютага ў Бараўлянах адбылася агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў з Мінску, Смаргоні і Бараўлянаў. Аніматары разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, с. Тэрэсай Сольнічэк FMA і с. Юліяй Клевец FMA на працягу двух дзён разважалі над сёлетнім дэвізам салезіянскай сям’і: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”.
У нядзелю 2 лютага ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося свята ў гонар святога Яна Боско.
8 снежня ў бараўлянскім араторыі святога Дамініка Савіо, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii Марыi Успамогi Хрысцiянаў, адзначылі ўспамін святога Мікалая.
1 снежня ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося пасвячэнне новых кандыдатаў у аніматары і аніматараў.
30 лістапада 2019 года ў араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло свята «Андрэйкі».
24 лістапада ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося свята ў гонар святой Цэцыліі. Распачалася праграма святой Імшой, падчас якой пробашч парафіі ксёндз Казімір Шыдэлко SDB разважаў разам з дзецьмі і ўсімі прысутнымі аб тым, якім Езус Хрыстус з’яўляецца Валадаром. Падчас разважанняў дзеці маглі паспрабаваць сябе ў ролі кіраўнікоў каралеўства.
Будзь радасным, але няхай гэтая радасць будзе шчырая, якая зыходзіць з усведамлення, вольнага ад граху. Нашаю апораю з’яўляюцца радасць, малітва і святая Камунія