10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія рэалізуюць сваё пакліканне ў працы з дзецьмі і моладдзю. На сустрэчы прысутнічалі таксама святары-салезіяне на чале з рэгіянальным настаяцелем салезіянскага таварыства ў Беларусі ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB.
21 мая ў Бараўлянах адбылася парафіяльная ўрачыстасць у гонар Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. Свята распачалося святой Імшой і працэсіяй, у якой прынялі ўдзел дзеці, якія ў мінулую нядзелю прынялі першую Камунію.
23 красавіка ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў тэатральны гурток араторыя прадставіў пасхальны спектакль “Палахлівая авечка”.
З 4 па 5 сакавіка ў бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо адбылася другая ў гэтым навучальным годзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На сустрэчу прыехала моладзь з Мінску і Бараўлян, Смаргоні і Дзятлава. Усяго сабралася каля 30 чалавек.
25-26 лютага ў Бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо па традыцыі перад Вялікім пастом прайшлі карнавалы для дзяцей і моладзі.
«ProVocatio» — сустрэча аб пакліканні для хлопцаў адбылася 11-12 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. На сустрэчу аб пакліканні прыехала 15 хлопцаў з Мінску, Смаргоні і Бараўлян.
Распачалося гэтае свята з сустрэчы гасцей – св. Яна Боско і св. Лаўры Вікуньі. Пасля прывітання адбылося знаёмства з імі. Затым далучыліся астатнія вядучыя: вучні і сябры ксяндза Боско, і ўсе разам яны дзіўным чынам апынуліся ў тагачасным араторыі горада Турына.
Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры з ім і хоча яго выкарыстаць.