6 мая ў Бараўлянах адбылося свята ў гонар святога Дамініка Савіо, апекуна мясцовага араторыя, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў.
З 17 па 18 сакавіка ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшлі Разважанні аб добрай смерці (РДС) для моладзі ад 10 класа.Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны тэме “Фальшывыя прарокі”.
11 лютага пасля святой Імшы ў араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў (Бараўляны) прайшоў карнавал для дзяцей.
28 студзеня ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адзначылі урачыстасць святога Яна Боско. Распачалося святкаванне святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Прысутнічала на свяце таксама інспекторка сясцёр салезіянак сястра Габрыэля Родэ FMA.
21 студзеня ў Бараўлянах адбыўся калядны канцэрт гурта “Крылы”. “Крылы” – гэта моладзевы музычны гурт, які дзейнічае ў бараўлянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў.
Дзеткі з бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў пад кіраўніцтвам сястры Люцыі Бальцэвіч FMA падрыхтавалі і паказалі каляднае прадстаўленне. У прыгожай гісторыі было паказана Божае Нараджэнне.
28 снежня ў моладзевым араторыі імя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся святочны канцэрт “Музычная скарбонка”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы ўстановы культуры «Моладзевы цэнтр музыкі і творчасці імя святога Францішка Сальскага”.
Малады і недысцыплінаваны чалавек заўсёды будзе нешчаслівым.