У араторыі імя святога Дамініка Савіо, што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, з 29 кастрычніка па 2 лістапада адбыліся Вакацыі з Богам. Разам з сястрой Люцыяй Бальцэвіч FMA дзеці разважалі над тэмай “Кожны можа Быць святым!".
13 кастрычніка 25 год святарскай палугі на Усходзе адзначыў ксёндз Казімір Шыдэлко SDB, пробашч Бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў.
30 верасня ў араторыі св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбылося сямейнае свята, якое падрыхтавалі аніматары пад кіраўніцтвам сястры Люцыі Бальцэвіч FMA.
Прадстаўнікі галін Салезіянскай сям’і і ўсіх груп салезіянскіх араторыяў Беларусі 25 жніўня сустрэліся ў Мінску, каб абмеркаваць план дзейнасці на наступны навучальны год. Святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, ADMA-сям’я, аніматары, “Савіо-клуб” і іншыя
групы былі прадстаўлены на сустрэчы.
Араторый iмя Святога Дамiнiка Савiо (Бараўляны) сардэчна запрашае дзетак з 3х гадовага ўзросту ў Моладзевы Центр культуры і мастацтваў Імя Св. Фр. Сальскага!
У араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, з 16 па 21 ліпеня адбыліся Вакацыі з Богам. Разам з сястрой Люцыяй Бальцэвіч FMA і клерыкам Юрыем Пашкаўцом SDB дзеці разважалі над тэмай, якая гучала наступным чынам: “Сям’я – гэта скарб у маіх руках”.
24 мая у бараўлянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў, адбыўся святочны канцэрт выхаванцаў моладзевага цэнтра культуры і мастацтваў імя св. Францішка Сальскага, прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі.
Асаблівым чынам клапаціцеся пра дзяцей, людзей хворых, бедных і старэйшага ўзросту, і атрымаеце ва ўзнагароду Божае благаслаўленне і павагу людзей.