З 23 па 24 лютага 2019 года ў араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, праходзіла агульнабеларуская фармацыя аніматараў.
27 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося свята, прысвечанае святому Яну Боско. Назва свята была сугучна з дэвізам Генеральнага настаяцеля на 2019 год: “Святасць таксама і для цябе”.
У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 30 снежня ўпершыню адбыўся канцэрт навучэнцаў Моладзевага цэнтра культуры i творчасцi iмя Святога Францішка Сальскага ў рамках “Музычнай каляднай казкi”.
Салезіянскі музычны гурт “Крылы”, які ўжо другі год займаецца творчасцю пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, выпусціў свой першы альбом. Дыск пад назвай “На каляды” складаецца з дзевяці кампазіцый.
У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах
15 снежня ўпершыню адбыўся канцэрт навучэнцаў Моладзевага цэнтра культуры i творчасцi iмя Святога Францішка Сальскага ў рамках “Музычнай гасцёўнi”.
9 снежня дзеці з араторыя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, мелі магчымасць спаткацца са святым Мікалаем.
25 лістапада ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адбылося свята ў гонар святой Цэцыліі. Распачалося яно св. Імшой, пасля якой прыстуныя вернікі перайшлі ў будынак араторыя, дзе адбыўся канцэрт.
Усе нашы здольнасці і намеры, уся наша праца і цярпенні, усе намаганні будуць мець сэнс толькі тады, калі мы будзем рабіць гэта на хвалу Бога