2 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii Св. Мiхала Арханёла, адбылося свята, прысвечанае распачаццю новага навучальнага года. Свята прайшло пад назвай “Рабіце ўсё з любові і нічога праз сілу!”, што сугучна з дэвізам салезіянскай сям’і на бягучы год.
У Смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла 3 кастрычніка адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год.
Сугучна з дэвізам Генеральнага настаяцеля кс. Анхеля Фярнандэса Арцімэ SDB «Мы ўсе адна сям’я. Кожны дом — школа Жыцця і Любові!», смаргонскі араторый імя св. Яна Боско распачаў чарговы аратарыйны год.
1 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско прайшло свята, прысвечанае пачатку новага сезона. Па традыціі святочная праграма распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, а далей у араторыі ўсіх чакала праграма пад таямнічай назвай «Неверагодная #7 і Я». Менавіта тэме «Сям’я» будзе прысвечаны новы год працы усіх салезіянскіх араторыяў Беларусі.
2 кастрычніка 2016 года адбылося святочнае адкрыццё араторыя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах пад дэвізам "Араторый - наш супольны дом, у ім адной сям'ёй жывём!".
2 кастрычніка ў салезінскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску распачаўся новы аратарыйны год, і адбылося свята, прысвечаннае адкрыццю дзіцячай яго часткі. Тэмай свята былі словы: «У краіне сямейных прыгод». Гэта падзея сабрала шмат дзяцей і бацькоў з парафіі св. Яна Хрысціцеля і іншых парафій Мінска.
Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі