Паказаць змесціва па тэгу: 2021

23 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні былі прынятыя да літургічнай службы алтара новыя лектары. 

Апублікавана ў Навіны

23 мая ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы (Мінск) адзначылі адразу два святы: урачыстасць Спаслання Духа Святога і свята святога Дамініка Савіо, выхаванца Яна Боско, юнака, якога называюць гігантам духа за высокую ступень яго духоўнага жыцця і за імкненне быць святым.

Апублікавана ў Навіны

У нядзелю 9 мая ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) адбылася святая Імша падзякі за 80 гадоў жыцця і ахвярнае служэнне ксяндза Юзафа Занеўскага, салезіяніна. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Апублікавана ў Навіны

У нядзелю, 2 мая, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў салезіянскай парафіі святога Мацвея ў Раўбічах.

Апублікавана ў Навіны

11 красавіка 2021 года ў свята Божай Міласэрнасці ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні быў арганізаваны традыцыйны Пасхальны фестываль “Аллелюя”. Праграма прайшла у араторыі, які дзейнічае пры парафіі.

Апублікавана ў Навіны

20 сакавіка ў салезіянскай парафіі імя св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся першы ў гісторыі Беларусі Дзень салезіянскай духоўнасці. На гэтую сустрэчу прыбылі святары салезіяне, сёстры салезіянкі, прадстаўнікі салезіянаў супрацоўнікаў, ADMA і аніматараў з усіх дамоў салезіянскай прысутнасці ў нашай краіне.

Апублікавана ў Навіны

8 сакавіка ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах святары салезіяне і сёстры салезіянкі сабраліся разам на Дзень духоўнай адновы. Сустрэча распачалася з прывітальнага слова рэгіянальнага настаяцеля салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB і супольнай малітвай літургіі гадзінаў.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто давярае Марыі, той ніколі не зведае расчаравання.

Св. Ян Боско