З 27 па 29 снежня 2021 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, прайшлі зімовыя вакацыі для дзетак.
26 снежня, у свята Святой Сям’і, дзеці і моладзь з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) незвычайным спосабам павіншавалі ўсіх прысутных у касцёле, запрасіўшы іх на міні-спектакль паводле біблійнага сюжэту нараджэння Хрыста і прапанаваўшы паразважаць над пытаннем: “Ці ёсць у маім сэрцы месца для Дзіцяткі Езуса?”
З 27 па 29 снежня ўдзельнікі “Савіо-клуба” які дзейнічае пры салезіянскіх парафіях у Мінску і Бараўлянах зладзілі выезд у Навагрудак.
У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Святога Міхала Арханёла 27-28 снежня адбылася “Акцыя для міністрантаў”.
З 27 снежня распачынаецца рэгістрацыя на другую сустрэчу, з якой распачнецца салезіянскі курс анімацыі ANIMA, што стартаваў у лістападзе інтэграцыйнай сустрэчай.
Для сусветнай супольнасці Салезіянскай сям'і ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі мае асаблівае значэнне, бо Марыя з’яўляецца апякункай усёй салезіянскай дзейнасці, якая распачалася 8 снежня з простай малітвы "Вітай, Марыя".
Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня