З 18 па 21 сакавіка ў салезіянскай супольнасці Маці Божай Успамогі Хрысціянаў з цэнтрам у Смаргоні адбылася канананічная візітацыя. Мэтай візітацыі з’яўляецца братэрскі дыялог настаяцеля з сабратамі, каб разам шукаць адказы на выклікі сённяшняга свету ў душпастырстве і выхаванні маладых людзей. Таксама візітацыя дапамагае зрабіць свайго роду сінхранізацыю працы салезіянаў у дадзенай супольнасці са штогадовым дэвізам Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства. Адказным і вядучым кананічнай візітацыі ў смаргонскай супольнасці стаў рэгіянальны настаяцель салезіянаў у Беларусi ксёндз дэлегат Віктар Гайдукевіч SDB.
У мінскім салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылася першая салезіянская Аратарыяда. Удзел у ёй прынялі каманды з араторыяў Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах.
15 сакавіка ў Львове (Украiна) дыякан Артур Ляшнеўскі SDB здаў экзамен па ўсяму курсу тэалогii i абаранiў магiстэрскую працу, тэма якой гучала так: “Выхаваўча-душпастырская праца салезіянаў на Беларусі ў 1921-1991 гадах”.
Другая сустрэча групы "Пошук: моладзь для моладзі" адбылася 9-10 сакавіка ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
З сумам паведамляем, што сёння адышоў у вечнасць бацька біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB Гендрых Яшэўскі.
3 сакавiка 2019 года музычны гурт “Боско-бэнд” даў канцэрт у парафii Мацi Божай Будслаўскай, што знаходзiцца ў мiнскiм мiкрараёне Каменная горка.
Пазбягайце непрыстойных размоваў, якія з’яўляюцца крыніцаю граху, і знішчаюць маральныя ўстоі.