12 і 13 кастрычніка ў араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах адбылося ўрачыстае адкрыццё новага сезона ў моладзевым і дзіцячым араторыях.
6 кастрычніка 2019 года ў Турыне адбылася XXIX агульнаеўрапейская сустрэча членаў Асацыяцыі Марыі Успамогі Хрысціянаў, у якой прынялі ўдзел 12 прадстаўніц ADMA са Смаргоні.
27 верасня у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, урачыста распачаўся фармацыйны год членаў суполкі “Савіо-клуб”. “Савіо-клуб” – гэта суполка для дзяцей, якія прагнуць пасябраваць бліжэй з Езусам і наследаваць шлях святасці св. Дамініка Савіо.
29 верасня ў касцёле адзначаецца свята святых Арханёлаў Міхала, Рафала і Габрыэля. Аднаму з іх, Міхалу, прысвечана салезіянская парафія ў Смаргоні. З гэтай нагоды вернікі Смаргоні гэты дзень адсвяткавалі вельмі ўрачыста, аддаючы пашану свайму нябеснаму заступніку. Трэба адзначыць, што прыгатаванне да гэтага дня было папярэджана 40-гадзінным набажэнствам, падчас якога розныя суполкі і прадстаўнікі парафіі маліліся перад Хрыстом у Эўхарыстыі.
28 верасня салезіянскі араторый імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры смаргонскай парафіі св. Міхала Арахнёла, урачыста распачаў новы аратарыйны сезон. Святочная праграма распачалася з сустрэчы з Хрыстом на святой Імшы.
З 20 па 22 верасня 2019 года ў Лодзi (Польшча) адбыліся 27-я Гульні салезіянскай моладзі Польшчы імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані. Да ўдзелу ў Гульнях таксама былі запрошаны каманды дзецей і моладзі з салезіянскіх парафій Беларусі і Літвы.
27 верасня ў цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачаліся двухдзённыя міжнародныя курсы павышэння кваліфікацыі па пастаральным планаванні “Разам будуем будучыню…”. Правядзенне курсаў стала магчымым дзякуючы дапамозе дабрачыннай арганізацыі “Карытас Лінц”, а каардынатарам сустрэчы стала рэлігійна-каталіцкая місія “Таварыства св. Францішка Сальскага” на чале з рэгіянальным настаяцелем ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB. Прыняць удзел у курсах меў магчымасць любы жадаючы, якi загадзя прайшоў рэгістрацыю.
Той, хто не чувае, рызыкуе, што не будзе збаўлены, таму што яму не хапае часу, або волі, альбо Божай ласкі.