8 і 9 лістапада хлопцы і дзяўчаты “Савіо-клуба” Мінска і Смаргоні сустрэліся ўпершыню разам, каб адпачыць і ўзбагаціцца духоўна. Гэтыя два дні сталі для іх добрай нагодай, каб пабыць разам, лепш пазнаць адзін аднаго, а таксама бліжэй пазнаёміцца з асобай св. Дамініка Савіо.
У араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску пры парафіі св. Яна Хрысціцеля з 1 па 6 лістапада адбываліся вакацыі з Богам. Дэвізам сёлетніх вакацый з’яўляліся словы “Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам!”.
7 лістапада салезіянскай сям’я Беларусі адзначыла Дзень Еднасці. У бягучым годзе гонар прымаць свята атрымала мінская салезіянская супольнасць, прадстаўнiкi якой нясуць сваю паслугу ў парафіi св. Яна Хрысціцеля ў мiкрараёне Серабранка.
26-27 кастрычніка у вёсцы Гудагай Гродзенскай вобласцi адбылася пятая сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі, якая сабрала ўдзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў.
19-20 кастрычніка 2019 года ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла прайшла агульнабеларуская сустрэча аніматараў, на якую сабаралося амаль 30 чалавек.
У Польшчы праходзiць спатканне салезіянаў з нагоды стагоддзя са дня ўтварэння Варшаўскай салезіянскай інспекторыі, да якой належыць таксама і Беларусь. Прадстаўніком ад нашай краіны на гэтай сустрэчы стаў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.
13 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылося свята восеньскіх імяніннікаў для дзяцей.
Калі хочаце, каб жыццё ваша было поўным радасці і супакою, вы павінны старацца жыць у ласцы Божай.