Дванаццатага лютага ў салезіянскім араторыі св. Дамініка Савіо, што дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся першы агульны сход салезіянаў Беларусі.
4 лютага Генеральны Настаяцель дон Анхель Фярнандэс Арцімэ афіцыйна аб’явіў аб уваходзе Рэлігійнага Інстытута сясцёр Пасрэдніц Супакою (Istituto Religioso delle Suore Mediatrici della Pace – IRIMEP) ў склад Салезіянскай сям’і.
2 і 3 лютага хлопцы і дзяўчаты “Савіо-клуба”, што дзейнічае пры парафіі “Св. Міхала Арханёла” у Смаргоні, мелі магчымасць адпачыць і ўзбагаціцца духоўна ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён). Гэтыя два дні сталі для іх добрай нагодай, каб пабыць разам, лепш пазнаць адзін аднаго, а таксама пазнаёміцца з дэвізам Салезіянскай сям’і на 2019 год: “Святасць таксама і для цябе”.
31 студзеня - дзень нараджэння для Неба св. Яна Боско, айца і настаўніка моладзі. Метавіта ў гэты дзень Салезіянская сям’я Смаргоні – айцы салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, члены Асацыяцыі Марыі Успамогі, аніматары – сабраліся на супольную малітву, каб падзякаваць Богу за свайго заснавальніка і паразважаць над апошнімі днямі жыцця святога.
27 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося свята, прысвечанае святому Яну Боско. Назва свята была сугучна з дэвізам Генеральнага настаяцеля на 2019 год: “Святасць таксама і для цябе”.
Пацярпі хоць трошкі дзеля таго Бога, які так шмат цярпеў за цябе.