З 14 па 18 чэрвеня на беразе Рыжскага заліва Балтыйскага мора ў горадзе Юрмала адбыўся 7-мы Міжнародны форум мастацтваў Eurojurmala.
16 чэрвеня ў Смаргоні Салезіянская сям’я Беларусі адзначыла дзень адзінства. На святкаванне прыбыло шмат людзей з усёй краіны: святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, дзеці, моладзь і шматлікія вернікі з усіх салезіянскіх пляцовак. Ганаровымі гасцямі на свяце сталі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама ксёндз Юзаф Занеўскі SDB, які распачынаў салезіянскую справу ў Беларусі і які якраз у гэтыя дні святкаваў саракавую гадавіну святарства.
3 4 па 10 чэрвеня удзельнікі “Савіо-клуба” з Мінска выехалі на “Вакацыі з Богам” у Навагрудак. Чатырнаццаць чалавек разам са сваімі аніматарамі і с. Люцыяй Бальцэвіч FMA былі гасцінна прыняты на адпачынак у доме сясцёр назарэтанак.
Ксёндз Ігар Лашук – які распачынаў салезіянскую справу ў Мінску – адзначыць 25-ую гадавіну святарскага пасвячэння 15 чэрвеня. З юбілеем свайго сабрата, для кагосьці – першага пробашча, а для кагосьці – духоўнага айца, настаўніка і выхаваўцу, 9 чэрвеня ў Багданава разам з дапаможным біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB прыехалі павіншаваць і падтрымаць салезіяне і моладзь.
27 мая ў Смаргоні адбылося Свята сям’і, якое стала ўжо традыцыйным для мясцовай парафіі св. Міхала Арханёла. Свята рыхтавалася ўсёй Салезіянскай сям’ёй - святарамі, сёстрамі, салезіянамі супрацоўнікамі, аніматарамі і моладдзю.
24 мая ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначылі ўрачыстасць у гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў.
Хачу Вам расказаць, чаго хоча ад вас д’ябал, а чаго баіцца. Шатан хоча, каб вы нічым не займаліся, і вельмі баіцца, калі бачыць вас працуючымі. Таму гэта можна растлумачыць так: пакуль вы лянуецеся — ён адпачывае, бо калі вы ў пустую марнуеце час, яму нічога не трэба рабіць, бо ваша лянота працуе за яго.