27 і 28 кастрычніка салезіяне Беларусі прымалі італьянскіх прадстаўнікоў адной з асноўных груп Салезіянскай сям’і – ADMA, Асацыяцыі Марыі Успамогі Хрысціянаў. У названую групу ўваходзяць людзі, якія будуюць сваю духоўнасць на дзвюх калонах: Эўхарыстыі і Марыі.
Чатыры дні дыскусій Пятага Сусветнага кангрэса Асацыяцыі Салезіян Супрацоўнікаў (25-28 кастрычніка) у Рыме былі часам цяжкай працы, абмену, праніклівасці і погляду ў будучыню. Больш за 300 удзельнікаў засяродзіліся на распазнанні выклікаў, якія Бог ставіць перад асацыяцыяй.
Антоніо Бочэ стаў новым глабальным каардынатарам Асацыяцыі Салезіянаў Супрацоўнікаў. Аб гэтым паведаміў Генеральны Настаяцель Салезіянскага Таварыстра Дон Анхель Фярнандэс Арцімэ ў суботу, 27 кастрычніка, у ходзе пятага Сусветнага кангрэса ASC.
Моладзевы цэнтр культуры і мастацтва імя Святога Францішка Сальскага шукае кіраўніка ў тэатральную студыю.
Пяты Суветны Кангрэс салезіянаў супрацоўнікаў распачаўся 25 кастрычніка 2018 года ў “Fraterna Domus” у Сакрофано бліз Рыма (Італія). Сярод 320 удзельнікаў з 66 краін свету на Кангрэсе прысутнічае прадстаўнік Беларусі Аляксандр Перадкоў ASC.
14 кастрычніка ў мінскім араторыі св. Яна Боско пра парафіі св. Яна Хрысціцеля адзначылі свята маці. Для дзяцей святкаванне распачалося святой Імшой, падчас якой кс. Аляксандр Мятліцкі SDB, звяртаючыся да дзяцей, заахвочваў іх да сумеснай малітвы ў сваіх сем’ях. Акурат у гэты час парафію наведвае фігура св. Міхала Арханёла. Таму праз казанне кс. Аляксандр запрашаў дзяцей як найчасцей звяртацца разам з бацькамі да святога Арханёла за дапамогай у барацьбе са злом.
З 13 па 14 кастрычніка 2018 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (парафія св. Яна Хрысціцеля) прайшлі рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці”. Падчас рэкалекцый пятнаццаць удзельнікаў з розных куткоў Беларусі пры дапамозе кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, с. Тэрэсы Сольнічэк FMA, с. Дар’і Еўтухоўскай FMA і с. Юліі Клявец FMA разважалі над тэмай "Настаўнік, што мне зрабіць?"
Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.