Паказаць змесціва па тэгу: Навіны 2018 года

Вялікі гонар распачаць канцэрт атрымаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус.

Апублікавана ў Навіны

25 лістапада ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адбылося свята ў гонар святой Цэцыліі. Распачалося яно св. Імшой, пасля якой прыстуныя вернікі перайшлі ў будынак араторыя, дзе адбыўся канцэрт.

Апублікавана ў Навіны

25 лістапада у мінскім араторыі, якія дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылося святкаванне ўрачыстасці Хрыста Валадара.

Апублікавана ў Навіны

25 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі святога Міхала Арханёла, прайшло свята, прысвечанае ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.

Апублікавана ў Навіны

24 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні (парафія св. Міхала Арханёла) адбыўся ўжо восьмы музычны фестываль “Цэцыліяда-2018”. “Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Фл.4:4) — менавіта гэтыя радкі з Бібліі сталі тэмай фестывалю.

Апублікавана ў Навіны

24 лістапада ў Маскве (Расія) адбылася сустрэча радных правінцыі Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў, структурнай адзінкі сусветнага Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў (ASC), да якой належаць мясцовыя цэнтры Беларусі і Расіі. Асноўнымі функцыямі і задачамі рады правінцыі з’яўляюцца адказнасць і кіраванне дзейнасцю і фармацыі меншых структурных адзінак (мясцовых цэнтраў), наладжванне сувязяў на сусветным узроўні.

Апублікавана ў Навіны

18 лістапада парафію святога Міхала Арханёла ў Смаргоні наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі з нагоды ўрачыстага ўвядзення ў святыню ганаровага каноніка Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра ксяндза Здзіслава Вэдэра SDB. Надаючы ганаровы тытул ксяндзу Здзіславу ,біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч жадаў выказаць яму падзяку за штодзённае адданае служэнне.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог зможа ўзнагародзіць ахвярнасць, якая дзеецца, каб быць паслухмяным Яго Святой воле.

Св. Ян Боско