7 студзеня, у свята Хросту Пана, у араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся Калядны канцэрт з удзелам гурта Bosco band.
Апекуном Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Панаме, абраны заснавальнік салезіянскага таварыства святы Ян Боско. Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года.
З 3 па 5 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля праходзілі зімовыя вакацыі з Богам. Тэма вакацый гучала так: "З верай пераможам усё".
8 студзеня прыпадае першы літургічны ўспамін бл. Ціта Зэмана SDB, беатыфікацыя якога адбылася 30 верасня 2017 года ў Браціславе (Славакія). Дата ўспаміну лучыцца з “dies natalis” (народзінамі для неба) новага благаслаўлёнага, які памёр 8 студзеня 1969 у Вайнорах, прадмесці Браціславы, дзе бл. Ціт нарадзіўся 4 студзеня 1915 года.
Прадстаўнікі дабраахвотнікаў з ксяндзом Боско з усяго свету сабраліся ў Рыме на VI Генеральным Сходзе, каб абмяркаваць тэму: “Як жывыя камяні (1П 2,5), каб узрастаць у еднасці”.
Кс. Крыстабаль Лопэз Ромэро SDB, народжаны 19 мая 1952 года ў Вэлес-Рубіо, у іспанскай дыяцэзіі, быў прызначаны арцыбіскупам дыяцэзіі Рабат у Марока.
2017 год у сусветнай шкале быў часам багатым на розныя падзеі для Салезіянскай сям’і. Адной з найважнейшых падзей, пазначаных радасццю і ўдзячнасццю, было вызваленне пасля 18 месяцаў затрымання салезіянскага місіянера з Індыі кс. Тамаша Ажаналіла.
Лепей пераносьце ўсялякае зло і непрыемнасці гэтага свету, чым сумеснае жыццё і прабыванне з людзьмі, якія могуць стаць небяспекай збаўлення вашай душы.