З 26 па 28 сакавіка смаргонскі араторый імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла арганізаваў для дзяцей вакацыі на тэму “Бог так палюбiў свет”.
З 26 па 28 сакавіка 2018 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля праходзілі вясеннія вакацыі для дзетак з 1 па 9 клас. Гэтыя тры дні дзеці разам з аніматарамі, с. Валянцінай Кот FMA і кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB разважалі над тэмай “Зменаў патрабуюць нашыя сэрцы”.
Уваход Гасподні ў Іерусалім, ці Пальмавую нядзелю вернікі-каталікі адзначылі з малітваю і Крыжовым шляхам па цэнтральных вуліцах Дзятлава.
17 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла адбылося закрыццё турніру св. Юзафа, які распачаўся 27 лютага і доўжыўся амаль цэлы месяц. Турнір быў названы ў гонар св. Юзафа таму што арганізатары хацелі наблізіць маладых людзей да гэтага святога і падкрэсліць яго прыклад вернасці і жыццёвага змагання за праўду, справядлівасць і любоў.
18 сакавіка ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылося закрыццё штогадовага турніру св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуніі, які распачаўся 2 сакавіка. Акрамя ўзнагароджвання пераможцаў падчас вечара прысутных хлопцаў чакала святочная праграма, падрыхтаваная дзяўчатамі ў гонар св. Юзафа.
З 17 па 18 сакавіка ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшлі Разважанні аб добрай смерці (РДС) для моладзі ад 10 класа.Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны тэме “Фальшывыя прарокі”.
18 сакавіка 2018 года ў спартыўнай зале ДУА "Сярэдняя школа N°1 г. Смаргоні" прайшоў таварыскі турнір па мікрафутболе.
Мы будзем збаўлены дзякуючы Божай Ласкі і Яго дапамогі, якой заўсёды хопіць, каб толькі была на тое наша воля. Маліцеся, каб малітва з гэтай мэтай была сапраўды дзейнай. Праз веру атрымаеце тое, аб чым просіце.