7 красавіка ў Турыне сабрат у фармацыі Юрый Пашкавец SDB стаў лектарам. Лектарат з’яўляецца важным крокам на шляху падрыхтоўкі да сакрамэнту святарства. Ступень лектара падкрэслівае, што чалавек асаблівым чынам прысвечаны для абвяшчэння Божага Слова і яго чытання на літургіі.
Запрашаем жадаючых ад 16 да 35 гадоў прыняць удзел у Салезіянскіх Днях Моладзі, якія пройдуць у Мінску з 15 па 17 красавіка.
З 2 па 6 красавіка ў адукацыйным цэнтры айцоў вярбістаў у Баранавічах сабраты салезіяне сабраліся на штогадовыя духоўныя рэкалекцыі. Рэкалекцыі мелі ў сабе мэту духоўнай адновы і ўзмацнення для рэалізацыі свайго салезіянскага і святарсткага паклікання.
28 сакавіка падчас “слоўка на дабранач” Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB прадставіў пастанаўленні на 28 Генеральную Капітулу, якія распрацаваў разам з удзельнікамі Генеральнай рады.
Кожны хай будзе гатовы цярпець холад і гарачыню, беднасць і пакору столькі раз, колькі патрэбна каб памножыць Хвалу Бога і здароўя вашай душы