Першая споведзь – вялікі і важны момант ў жыцці кожнага дзіцяці. У парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні гэта значная падзея адбылася ў суботу 13 мая. У гэты дзень разам са сваімі бацькамі дзеці прыйшлі ў касцёл, каб ачысціць свае сэрцы.
З 29 па 30 красавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, салезіяне прымалі ў гасцях хлопцаў ва ўзросце ад 14 год, якія жадаюць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Гэтай магчымасцю скарысталася больш 10-ці маладых людзей з Бараўлян, Дзятлава і Мінска.
Чарговая радасная падзея адбылася ў Савіо-клубе араторыя, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. Адразу дзве групы дзяцей і моладзі сабраліся разам на ўрачыстую святую Імшу ў дзень святога Дамініка Савіо, каб разам падзякаваць свайму апекуну за ўсе атрыманыя ласкі і папрасіць аб далейшай дапамозе.
З 6 па 8 мая ў горадзе Навагрудку праходзілі дні моладзі, арганізаваныя Гродзенскай дыяцэзіяй. З вялікім энтузіязмам і запалам прынялі ўдзел у гэтых днях таксама і маладыя людзі са Смаргоні. Насычаная праграма, добры настрой, актыўнасць удзельнікаў – усё гэта паспрыяла як набыццю духоўнага багажу, так і простаму, вясёламу хрысціянскаму адпачынку. А як прайшлі гэтыя дні, расказалі самі ўдзельнікі:
У чарговым выпуску перадачы "Дзіцячы ракурс" вядучы Мікалай Карабко сустрэўся з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB. Мікалай жадаў высветліць незразумелае для сябе пытанне, а менавіта: "Ці былі Адам і Ева дзецьмі?"
30 красавіка ў Смаргоні для дзяцей адбылася алімпіяда.
Пасля святой Імшы хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў араторый, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла, дзе прайшлі спаборніцтвы па наступных відах спорту: бег, скачкі, футбол, кіданне, піянербол.
У нядзелю, 30 красавіка 2017 года, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Папа Францішак прызначыў кс. Віталія Крывіцкага SDB, пробашча парафіі святога Пятра ў г. Адэсе, біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне.
Хто ведае, што яго любяць, той таксама любіць.