Паказаць змесціва па тэгу: 2017

21 мая ў Бараўлянах адбылася парафіяльная ўрачыстасць у гонар Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.  Свята распачалося святой Імшой і працэсіяй, у якой прынялі ўдзел дзеці, якія ў мінулую нядзелю прынялі першую Камунію.

Апублікавана ў Навіны

“Араторый без музыкі – гэта цела без душы”… Гэтыя словы святога Яна Боско пацвердзілі дзеці і іх бацькі, якія з радасцю адгукнуліся на запрашэнне і 21 мая прынялі ўдзел у музычным конкурсе. Мерапрыемства, якое прайшло ў араторыі пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні,  падрыхтавалі памочнікі.

Апублікавана ў Навіны

20 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшла агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. На гэтым свяце адбылася яшчэ адна значная падзея – біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці адзначыў 25-годдзе манаскага жыцця.

Апублікавана ў Навіны

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB даў інтэрв’ю з нагоды 25-ай гадавіны манаскага жыцця.

Апублікавана ў Інтэрв'ю

14 мая ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася  ўрачыстая святая Імша ў гонар святой Марыі Дамінікі Мадзарэлла, якая лічыцца сузаснавальніцай Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, сясцёр-салезіянак.

 

Апублікавана ў Навіны
Панядзелак, 15 Май 2017 00:25

У Смаргоні адбылася першая Камунія

У цудоўны майскі дзень, 14 мая, 148 дзяцей са смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прынялі Першую святую Камунію. Першая Камунія ўдзялялася падчас дзвюх Імшаў.

Апублікавана ў Навіны

13 Мая ў Бараўлянскай школе № 2 адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе “Кубак Дамініка Савіо”. Арганізатарам стала таварыства святога Францішка Сальскага. Такія спаборніцтвы праводзяцца ўжо пяты год запар, але ў вялікай спартыўнай зале школы былі ўпершыню.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не лічы сябрамі тых, хто цябе празмерна хваліць.

Св. Ян Боско