10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія рэалізуюць сваё пакліканне ў працы з дзецьмі і моладдзю. На сустрэчы прысутнічалі таксама святары-салезіяне на чале з рэгіянальным настаяцелем салезіянскага таварыства ў Беларусі ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB.
Sdb.by/news падрыхтавалі відыяагляд працэсіі Божага Цела, якая прайшла 28 мая па вуліцах нашай сталіцы
Як паведамляе ANS (агенцтва салезіянскіх навін) вечарам у пятніцу, 2 чэрвеня з базылікі Дона Боско ў Кастэльнуово (Італія) былі скрадзены рэліквіі святога заснавальніка салезіянскага таварыства. Рэліквіі святога Яна Боско знаходзіліся ў задняй частцы сцяны базілікі.
28 мая з нагоды Дня дзіцяці ў Смаргоні адбылося “Свята сям’і”, якое стала ўжо традыцыйным для парафіі св. Міхала Арханёла. Яно рыхтавалася не адзін дзень усёй салезіянскай сям’ёй - святарамі, сёстрамі, супрацоўнікамі, дзяцьмі і моладдзю.
Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага салезіянскага святара Юзафа Занеўскага SDB ганаровым крыжам Pro Ecclesia et Pontifice ("За заслугі перад Касцёлам і Папам").
24 мая падчас святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паола Пеццы, Мітрапаліт архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве, на пасаду пробашча катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ўступіў кс. Уладзімір Кабак SDB, які нарадзіўся ў Смаргоні.
Будзьце уважлівымі і годнымі вечнага жыцця, каб адказвалі на ласку, якую Бог дае нам няспынна.