У чарговым выпуску перадачы sdb.by/news вядучыя Лізавета і Кірыл дапамаглі сваім гледачам узгадаць як адбывалася адкрыццё Мінскага араторыя, на якім прысутнічала генеральная настаяцельніца сясцёр салезіянак маці Івон Рэнгуа FMA.
14-15 кастрычніка ў Мінску праходзіла агульнабеларуская фармацыя аніматараў. У ёй прынялі ўдзел аніматары і кандыдаты з Бараўлян, Смаргоні і Мінска. Удзельнікі разважалі над тэмай “Аніматар-майстар сустрэчы”.
15 кастрычніка адбылося свята для мам і дзяўчат у мінскім араторыі, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы.
15 кастрычніка 2017 года ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята для дзяцей “Дзень восеньскага імянінніка”. У ім удзельнічала больш за 60 дзяцей і іх бацькоў.
8 кастрычніка вернікі смаргонскай парафіі сабраліся на святую Імшу а 14-ай гадзіне з нагоды бласлаўлення новага абраза святога Міхала Арханёла, што змешчаны ў галоўным алтары касцёла, асвячэння новых стацый Крыжовага шляху і парафіяльнай кавярні.
Таварыства святога Францішка Сальскага дапамагло дзецям з Наваельні і Жупран падрыхтавацца да халоднага надвор’я, раздаўшы патрабуючым дзецям зімовы абутак.
У карыстальнікаў інтэрнэту цяпер ёсць магчымасць узгадаць момант вечных манаскіх абяцанняў салезіяніна Aртура Ляшнеўскага SDB. Адпаведнае відэа з’явілася на ютуб канале sdb.by News, якое мы правануем вашай увазе.
Калі хочам прасіць дапамогі нашага Добрага Бога Айца, павінны быць гатовыя ахвяраваць усё.