З 30 кастрычніка па 3 лістапада 2017 года ў араторыі імя св. Яна Боско пры смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла праходзілі восеньскія вакацыі з Богам для дзяцей з 3 па 9 клас. Удзельнікам вакацый было прапанавана напрацягу пяці дзён паразважаць над выразам «Слухаць Бога - добрая дарога».
З 30 кастрычніка па 3 лістапада ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) праходзілі восеньскія вакацыі з Богам. Тэмай вакацый сталі словы “Наказы знаць, слухаць і разам гуляць”.
5 лістапада ў Бараўлянах адбыўся дзень духоўнай адновы для салезіян супрацоўнікаў, трэцяй галіны салезіянскай сям’і. Супрацоўнікі і кандыдаты ў салезіяне супрацоўнікі са Смаргоні, Мінску і Бараўлян прыбылі ў араторый імя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў, а 10 гадзіне.
З 30 кастрычніка па 3 лістапада 2017 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, праходзілі восеньскія вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 9 клас. Тэмай вакацый сталі вельмі актуальныя для сучаснага чалавека, а менавіта для дзетак, словы: “Слухай з увагай, выконвай з адвагай”.
У араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла (Смаргонь) 28-29 кастрычніка адбылася “Акцыя для міністрантаў”.
Лістапад для католікаў з’яўляецца месяцам памяці спачыўшых продкаў. Каталіцкі Касцёл заклікае людзей да памяці аб памерлых і да малітвы за іх душы.
22 кастрычніка 2017 года ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся “Восеньскі кірмаш”.
Пазбягайце непрыстойных размоваў, якія з’яўляюцца крыніцаю граху, і знішчаюць маральныя ўстоі.