2 снежня ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) прайшла традыцыйная вечарына перад Адвэнтам - “Андрэйкі”.
У араторыі св. Яна Боско пры смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла 2 снежня адбылося традыцыйнае святкаванне “Андрэек”.
Першая сустрэча новай для Беларусі салезіянскай суполкі для сем’яў “ADMA Сям’я” (асацыяцыя сем’яў-шанавальнікаў Марыі Успамогі Хрысціянаў) адбылася 3 снежня ў Мінску. Сустрэча адбылася ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікі суполкі хочуць дасягнуць святасці па прыкладзе ксяндза Боско, звяртаючы асаблівую увагу на частую Эўхарыстыю і пашырэнне культу Марыі Успамогі Хрысціянаў.
У бараўлянскай парафіі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў 26 лістапада ўрачыста адзначылі свята Хрыста Валадара Сусвету.
У араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля 26 лістапада 2017 года ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету адбылося свята.
У араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў 19 лістапада адбыўся канцэрт у гонар св. Цэцыліі.
18 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі – апякункі касцёльнай музыкі.
Калі вашай душы або целу будзе нешта пагражаць, звярніцеся да свайго Анёла Ахоўніка, і я запэўніваю, што ён будзе суправаджаць вас і абараняць.