Паказаць змесціва па тэгу: 2017

16 студзеня на дзень духоўнага аднаўлення ў Бараўлянах сабраліся салезіяне Беларусі. Сустрэча распачалася а адзінадцатай гадзіне адарацыяй Найсвяцейшага Cакрамэнту і святой Імшой.

Апублікавана ў Навіны

15 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылося свята зімовых імяніннікаў, арганізаванае для дзяцей і іх бацькоў. Пад час святой Імшы, якой распачалося віншаванне імяніннікаў, кс. Аляксандр Мятліцкі SDB падкрэсліў, што каб быць добрым сябрам Езуса, трэба даваць добрае сведчанне і быць святлом для іншых.

Апублікавана ў Навіны

8 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску моладзь прадставіла калядны спектакль «Сон перад Калядамі». Галоўным рэжысёрам пастаноўкі з’яўляецца Анастасія Субач, салезіянскі аніматар.

Апублікавана ў Навіны

З 3 па 5 студзеня ў вёсцы Жупраны (Ашмянскі раён) пры парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла прайшла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат, якую арганізавалі сёстры салезіянкі.

Апублікавана ў Навіны

У парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на працягу дзевяці месяцаў адбываецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Завітала Маці Божая і ў салезіянскія парафіі. Так 31 снежня мінулага года фігуру віталі ў Серабранцы ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля, а 6 студзеня Яна накіравалася ў парафію Маці Божай Успамогі Хрысціянаў на Бараўлянскай горцы.

Апублікавана ў Навіны

Зімовыя «Вакацыі з Богам» для дзяцей праходзілі 3 - 5 студзеня ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско ў Мінску (Серабранка). На працягу трох дзён дзеці разам з арганізатарамі разважалі над тэмай «Святая сям’я, Касцёл і я», якая была раздзелена на тры падтэмы — тры важныя моманты ў станаўленні Святой сям’і і той, у якой жыве сучасны чалавек, у станаўленні Касцёла і месцы чалавека ў гэтых адносінах. Раскрывалася ідэя з дапамогай урыўкаў з мастацкага фільму, працы па групах, гульняў і разважанняў.

Апублікавана ў Навіны

7 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы прайшла святая Імша і сустрэча з дзецьмі парафій Мінска і Мінскага раёна. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня

Св. Ян Боско