Паказаць змесціва па тэгу: 2017

22 студзеня Салезіянская сям’я святкуе ўспамін благаслаўлёнай Лаўры Вікуньі (дзяўчынка выхоўвалася сёстрамі салезіянкамі), а 24 студзеня прыпадае свята святога Францішка Сальскага — святога, якога ксёндз Боско выбраў галоўным апекуном Салезіянскай сям’і. Таму 22 студзеня ў араторыі святога Яна Боско ў Смаргоні прайшла вясёлая і салодкая сустрэча дзяцей з двума гэтымі святымі.

Апублікавана ў Навіны

З 14 па 15 студзеня ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні прайшла сустрэча міністрантаў салезіянскіх парафій, у якой прынялі ўдзел больш за дваццаць чалавек ад 13 гадоў і старэйшых.

Апублікавана ў Навіны

Скончыўся VI «Кубак Дона Боско» — хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе, якія штогадова праводзяцца ў салезіянскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. Удзел у турніры прыняло  шаснаццаць каманд, былі як прадстаўнікі каталіцкіх парафій, так і іншыя аматары футболу.

Апублікавана ў Навіны
Пятніца, 20 Студзень 2017 19:48

“Цуды на Божае Нараджэнне” у Дзятлава

14 студзеня ў Цэнтры народнай культуры і творчасці пры салезіянскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбыўся калядны канцэрт “Цуды на Божае Нараджэнне”.

Апублікавана ў Навіны
Пятніца, 20 Студзень 2017 19:25

Cустрэча сясцёр салезіянак

14 і 15 студзеня ў Мінску ў Душпастэрскім цэнтры на вуліцы Кальцова прайшла сустрэча сясцёр салезіянак. У ёй прымалі ўдзел сёстры, якія склалі  часовыя шлюбы. А  такіх сясцёр у візітаторыі Усходня Еўропы і Грузіі тры: сястра Наталля з Украіны, сястра Вероніка і сястра Дар’я з Беларусі.

Апублікавана ў Навіны
Тэгі

З вялікім поспехам прайшла ў мінулым годзе «Бітва мікраранаў» у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско. Мерапрыемства аб’яднала больш за сотню маладых людзей з усяго горада, дарэчы, не толькі католікаў. Таму навіна пра другую «Бітву мікрараёнаў» была вельмі чаканай. І першы тур прайшоў у араторыі 14 студзеня.

Апублікавана ў Навіны

У нядзелю 15 студзеня ў бараўлянскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў удзельнікі тэатральнага гуртка, які дзейнічае пад кіраўніцтвам сястры Люцыі Бальцэвіч FMA, паказалі парафіянам невялікае прадстаўленне пад назвай «Калядная Біблія».

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы

Св. Ян Боско