У мінскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля 18-19 лютага адбыліся рэкалекцыі РДС (разважанні аб добрай смерці) для падледкаў 8-11 класаў. Гэтыя два дні прайшлі пад дэвізам «Твая любоў знішчае страх». Маладыя людзі, усіх каля 12 чалавек, разважалі пра адносіны з Хрыстом, любоў, свабоду, дзеянне, уменне марыць. Цэнтрам гэтых духоўных практыкаванняў была святая Імша і вячэрняя адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
18 лютага ў cалезіанскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся другі тур моладзевага праекта «Бітва мікрараёнаў» — інтэлектуальны. Мерапрыемства распачалося cвятой Імшой, на якую былі запрошаны тры каманды, арганізатары і госці.
19 лютага ў араторыі пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята для хлопцаў і іх татаў.
З 11 па 12 лютага ў Смаргоні была праведзена сустрэча для дзяўчат аб пакліканні, арганізаваная сёстрамі-салезіянкамі. На сустрэчы выказалі жаданне прыехаць дзяўчынкі з розных куткоў Беларусі, колькасць удзельнікаў склала амаль 30 чалавек.
«ProVocatio» — сустрэча аб пакліканні для хлопцаў адбылася 11-12 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. На сустрэчу аб пакліканні прыехала 15 хлопцаў з Мінску, Смаргоні і Бараўлян.
Святары, сёстры, аніматары, салезіяне-супрацоўнікі, дзеці, а таксама іх родныя і блізкія, нягледзячы на штодзённыя клопаты і абавязкі, стварылі ў араторыі сапраўднае сямейнанае свята.
Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш, тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.