Удзельнікі Савіо-клуба, які з мінулага году дзенічае ў мінскім араторыі імя Св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, пачынаючы з Папяльцовай серады выконваюць агульную для ўсіх пастанову на Вялікі пост. Дзеці імкнуцца заўважаць патрэбы бліжняга, асабліва гэта датычыцца бацькоў, дапамагаючы ім у хатніх справах, а таксама сумленна выконваючы свае абавязкі.
Мастачка Лера Сарнаўская (Праказава) стварае абраз святога Міхала Арханёла для смаргонскай парафіі. Абраз з выявай наймагутнейшага і наймужнейшага з анёлаў будзе змешчаны ў галоўным алтары святыні.
У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”.
31 сакавіка ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшоў Крыжовы шлях разам з ксяндзом Боско. У ім прынялі ўдзел айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, салезіяне-супрацоўнікі, аніматары, кандыдаты, а таксма дзеці з Савіо-клуба.
26 сакавіка ў араторыі святога Яна Боско пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшло сямейнае свята “Тата, мама, я – разам мы сям’я” у выглядзе спаборніцтваў.
Смаргонская парафія Святога Міхала Арханёла зладзіла адпачынак для дзяцей 4 -7 класаў. Канікулы праходзілі з 28 па 30 сакавіка.
Жыццёвым перавагам была прысвечана сустрэча бацькоў і дзяцей, якая адбылася 28 сакавіка ў дзятлаўскім араторыі імя блаславёных мучанікаў з Познані, заснаванага пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Заўсёды старайся памяншаць колькасць ворагаў, а павялічваць кола сяброў, старайся ўсіх рабіць сябрамі Езуса Хрыста.