Прадстаўляем вашай увазе традыцыйнае Пасланне Генеральнага настаяцеля Таварыства Святога Францішка Сальскага кс. Анхеля Фярнандэса Арцімэ SDB на красавік 2017 года ў перакладзе на беларускую мову.
Дарагая салезіянская сям’я!
Чарговы раз мы перажываем галоўную праўду хрысціянскай веры — Уваскрасенне Езуса Хрыста. Сёння мы дзелімся з усімі людзьмі пасхальнай радасцю Яго перамогі над смерцю.
Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста з’яўляецца фундаментам нашай надзеі, якая так патрэбна ў штодзённым жыцці кожнаму веруючаму!
Фота Паўла Галiмава
Праз 70 гадоў у 265-гадовым катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве зноў загучалі званы. Іх звон вернікі пачулі ўпершыню ў Вербную нядзелю. Прычым званы гэтыя - электронныя, а не адліваныя.
2 красавіка ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі Св. ЯнаХрысціцеля адбылося закрыццё штогадовага турніру св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі, які праходзіў з 12 па 26 сакавіка. Гэта быў ужо пяты па ліку турнір.
Напярэдадні Пальмовай нядзелі, 7 красавіка, вернікі са Смаргоні прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцах горада.
Парафіяне сабраліся каля касцёла Святога Міхала Арханёла пасля вячэрняй святой Імшы, каб разам прыняць удзел у набажэнстве і паразважаць над апошнімі хвілінамі зямнога жыцця Езуса Хрыста.
Напрыканцы сакавіка ў Дзярждэпартаменце ЗША Меланія Трамп, першая ледзі, і Томас Шэнан, намеснік дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаннях, уручылі штогадовую міжнародную прэмію Women of Courage, прызначаную для адважных жанчын, якія выконваюць сваю місію ў небяспечных і складаных абставінах.
1-2 красавіка ў дзятлаўскім араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані які дзейнічае пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сёстры салезіянкі праводзілі сустрэчу для дзяўчат з Дзятлава, Смаргоні, Мінска і Бердаўкі.
Калі чый-небудзь сын пакідае сваіх бацькоў, каб адказаць на сваё пакліканне, Езус Хрыстус сам займае мейсца ў гэтай сям'і.