Паказаць змесціва па тэгу: 2017

27 лютага папа Францішак упаўнаважыў камісію па справах кананізацыі апублікаваць указ аб пакутніцтве кс. Цітуса Зэмана, святара - салезіяніна, які ў 50-60-я гады падчас камуністычнага рэжыму абараняў святарскае служэнне і выратоўваў пакліканні. У цяперашні час праводзіцца шмат даследаванняў накіраваных на тое, каб болей даведацца аб гэтым новым пакутніку, які вельмі актыўна ўдзельнічаў у справах Касцёла.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

22 красавіка ў Польшчы ў п. Гарбув адбылася сустрэча для маладых сясцёр-салезіянак. У ёй прынялі ўдзел таксама сёстры з Беларусі - с. Вераніка Огар і с. Дар'я Еўтухоўская.

Апублікавана ў Навіны

“Мы ўсе адна сям’я!” – гэтай тэме быў прысвечаны велікодны канцэрт, які прайшоў 23 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля. У ім прымалі ўдзел дзеці і дарослыя, якія прапанавалі прысутным паслухаць спевы і паглядзець танцы.

Апублікавана ў Навіны

Моладзевы праект II “Бітвы мікрараёнаў” праходзіў у салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско на працягу 4 месяцаў. Аніматары, салезіяне-супрацоўнікі, моладзь горада вельмі сур’ёзна рыхтаваліся да кожнага тура. Удзельнікі праекта аддалі вельмі шмат сіл і энергіі, каб паспаборнічаць адзін з адным. 

Апублікавана ў Навіны

22 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся фінальны тур моладзевага праекта II “Бітва мікрараёнаў” - творчы.

Апублікавана ў Навіны

23 красавіка ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў тэатральны гурток араторыя прадставіў пасхальны спектакль “Палахлівая авечка”.

Апублікавана ў Навіны

23 красавіка, у нядзелю, у лік міністрантаў салезіянскай парафіі ў Смаргоні было прынята 9 хлопцаў. Святую Імшу, падчас якой адбылася гэта цудоўная падзея, цэлебраваў ксёндз-пробашч Алег Жураўскі SDB.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Смерць – для некаторых, хто мае супакойнае сумленне з’яўляеццп суцехай,  мейсцам, якое вядзе да дасканаласці, шчасця, Для таго хто  мае на душы грэх, наадварот, з’яўляецца найвялікшай мукай, тэрорам, цярпеннем, роспаччу

Св. Ян Боско