Прапануем вашай увазе расклад катэхетычных заняткаў у парафіі Святога Яна Хрысціцеля (г. Мінск). Нагадваем аб неабходнасці рэлігійнага выхавання дзяцей і моладзі.
Араторый iмя Святога Дамiнiка Савiо (Бараўляны) сардэчна запрашае дзетак з 3х гадовага ўзросту ў Моладзевы Центр культуры і мастацтваў Імя Св. Фр. Сальскага!
30 снежня ў мінскай парафіі імя св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі.
28 снежня ў моладзевым араторыі імя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся святочны канцэрт “Музычная скарбонка”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы ўстановы культуры «Моладзевы цэнтр музыкі і творчасці імя святога Францішка Сальскага”.
Фотаздымак падрыхтаванай дзецьмі каляднай пастаноўкі з’явіўся на першай старонцы штодзённай амерыканскай папулярнай газеты The Wall Street Journal. Вядома, што пастаноўка была паказана ў салезіянскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі перад св. Імшой на Божае Нараджэнне.
У Смаргоні завяршыўся групавы этап Кубка салезіянскага араторыя па мікрафутболе, які праводзіцца вернікамі парафіі св. Міхала Арханёла. У спаборніцтвах, якія праходзяць у спартзале мясцовай сярэдняй школы №1, прымае ўдзел 10 каманд. Матч складаецца з двух таймаў па 10 хвілін, спаборніцтвы праходзяць па кругавой сістэме ў кожнай з дзвюх груп.
Так званы просты чалавек, але добрасумленны і пакорны робіць болей дабра і найвялікшыя рэчы, чым ганарысты, так званы вучоны