Паказаць змесціва па тэгу: Навіны 2016 Салезіянскай Сям'і Беларусі

Мінская салезіянская парафія Св. Яна Хрысціцеля ў трэцюю нядзелю Адвэнту, якую таксама называюць нядзеляй радасці, перажывала вялікую падзею — прыняцце трох маладых чалавек Георгія Калядкі, Яўгена Сінкевіча і Паўла Ісакава ў міністранты.

Апублікавана ў Навіны

Салезіянская сям’я ў Смаргоні (святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, дзеці і моладзь) ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сабралася разам, каб узнесці свае малітвы да Марыі і адсвяткаваць 175-ы Дзень нараджэння Араторыя. Менавіта 175 гадоў таму у гэты дзень у Турыне (Італія) нарадзіўся першы салезіянскі араторый.

Апублікавана ў Навіны

Урачыстасць  Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі для парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, як і для ўсёй Салезіянскай сям’і, мае асабліва святочны характар. Гэта дзень нараджэння парафіі, якая распачала сваю дзейнасць 20 гадоў таму.

Апублікавана ў Навіны

2-3 снежня ў салезіянскім араторыі ў Мінску адбыліся чарговыя двухдзённыя рэкалекцыі  для суполкі «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля. Удзельнікам сустрэчы была прапанавана шырокафарматная праграма на тэму «Дыялог у сям’і».  Пазнавальная канферэнцыя і сур’езныя разважанні, праца па групах і духоўныя практыкаванні, жарты, гульні — усё гэта стала дзейсным сродкам для раскрыцця зададзенай тэматыкі.

Апублікавана ў Навіны

У салезіянскім араторыі імя святога яна Боско, пры мінскай парафіі святога яна Хрысціцеля ў Серабранцы распачаўся шосты штогадовы турнір па мікра-футболе “Кубак Дона Боско”. У гэтым годзе, як ужо пісалася ў папярэднім артыкуле, удзел у турніры прымае шаснаццаць каманд. Вялікую цікаўнасць турніру выклікаў і сярод каталіцкіх парафій: так сярод удзельнікаў ёсць прадстаўнікі Хрыстусоўцаў, Міхалітаў, Кармэлітаў і вядома Салезіян, ёсць і каманда з назвай SDB, капітанам якой з’яўляецца Рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, а склад уваходзяць святары, асістэнты і прынавіцыі.

Апублікавана ў Навіны

6 снежня ў жыцці парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г.Дзятлава павінна была адбыцца значная падзея – парафія чакала на адведзіны святого Мікалая.

Апублікавана ў Навіны

3 снежня  ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні моладзь адзначыла ўспамін святога Мікалая.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Загадваю вам, каб з ахвотаю неслі свой крыж, як хоча таго Святая Божая Воля. Нясіце яго з радасцю і ведайце: як мінае час, так міне і ваш крыж.

Св. Ян Боско