Паказаць змесціва па тэгу: Навіны 2016 Салезіянскай Сям'і Беларусі

Браты салезіяне з Мінску ў панядзелак, 17 кастрычніка, адчынілі дзверы свайго дому для юнакоў. Там адбылася сустрэча выключна для хлопцаў. Падчас супольнай вячэры адбылася дыскусія на важныя тэмы, якія непакояць сэрца маладога мужчыны.

Апублікавана ў Навіны

У панядзелак 17 кастрычніка ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы манаская супольнасць cалезіян Беларусі перажывала дзень духоўнай адновы.

Апублікавана ў Навіны
Тэгі

Свята прымеркаванае да Дня маці прайшло 16 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско.

Апублікавана ў Навіны

«Я адчуваю яднанне з салезіянамі і салезіянамі супрацоўнікамі па ўсім свеце. Часта, гледзячы на маё пасведчанне аб уступленні ў Аб’яднанне салезіянаў супрацоўнікаў, я адчуваю зносіны з салезіянамі і ахвярую свае пакуты дзеля выратавання моладзі! Я люблю Салезіянскую Кангрэгацыю. Я яе вельмі люблю і ніколі не забудуся ні тут, на зямлі, ні ў небе».

(бл. Александрына Марыя да Коста)

Апублікавана ў Навіны

16 кастрычніка ў парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Алега Каралёва SDB. Некалькі месяцаў назад менавіта ў гэтым касцёле перад абразом Маці Божай Балеснай кс. Алег рыхтаваўся да святарскага пасвячэння.

Апублікавана ў Навіны

9 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г.Дзятлава адзначана  дзвюма падзеямі.

Апублікавана ў Навіны

У выходныя 8 і 9 кастрычніка ў Бараўлянах адбылася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. Дзяўчаты са Смаргоні, Мінску і з саміх Бараўлян, якія прынялі запрашэнне ад сясцёр салезіянак на ўдзел у сустрэчы на тэму «Адкрываю сябе», сабраліся разам у араторыі імя святога Дамініка Савіо. Праграма сустрэчы прадугледжвала як тэарытычныя, так і практычныя заняткі, а таксама духоўныя і малітоўныя  моманты падагульнення і разважання.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце ўпэўнены, што той, хто адаруе Найсвяцейшы Сакрамэнт, мае надзейную дарогу і ўзнагароду вечнага збаўлення.

Св. Ян Боско