У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 20 лістапада адбыўся канцэрт пад назвай “Цэцыліяда” - у гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. Парафіяне сабраліся ў спартыўнай зале араторыя св. Дамініка Савіо, каб паслухаць і падтрымаць тых, хто вырашыў падзяліцца сваімі талентамі.
У нядзелю, 20 лістапада, упершыню ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, адбылося спаборніцтва “Караоке battle”.
20 лістапада ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету стала асаблівым днём, калі ўся парафіяльная сям’я была запрошана да разважання над Божай Міласэрнасцю, роляй Бога ў сямейным і асабістым жыцці, а таксама да супольнай арганізацыі свята і супольнага святкавання. «Хрыстос Валадар, сям’і Гаспадар!» — дэвізам дня былі словы сугучныя з тэмай наступнага года ў Салезіянскай супольнасці, якая асаблівым чынам будзе прысвечана сям’і.
19 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякупкі касцёльнай музыкі і музыкантаў.
13 лістапада ў мінскім араторыі св. Яна Боско распачаў сваю дзейнасць «Клуб Святога Дамiнiка Савiо» («Савiо-клуб»). Першымi ўдзельнiкамi «Савiо-клуба» сталi сем хлопцаў i пяць дзяўчат, якiя з дапамогай кiраўнiка «Савiо-клуба» ксяндза Iвана Огара SDB i анiматараў iмкнуцца дасягнуць святасцi па прыкладзе св. Дамiнiка Савiо.
12 лістапада ў Смаргоні адбылася вельмі важная і радасная падзея для ўсяго Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Дыякан Дзяніс Бразінскі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.
Памятайце, дзеці мае, што кожны хрысціянін абавязаны даваць прыклад бліжняму, ніводнае слова не выхоўвае так, як добры прыклад.