3 снежня ў мінскі араторый імя святога Яна Боско моладзь на гарбату запрасіў святы Мікалай. А 4 снежня са святым цудатворцам сустрэліся дзеці.
У нядзелю 4 снежня пасля святой Імшы, дзеці, моладзь і дарослыя сабраліся ў араторыі святога Дамініка Савіо, каб як адзіная вялікая сям’я адзначыць успамін святога Мікалая.
4 снежня ў араторыі св. Яна Боско (Смаргонь) адбылося свята св. Мікалая для дзяцей. Падчас мерапрыемства ўсе дзеці ўспаміналі добрыя моманты перажытага 2016-тага года, чакаючы прыхода святога Мікалая з пачастункамі.
Незвычайная фармацыйная сустрэча для аніматараў і кандыдатаў прайшла ў мінскім салезіянскім араторыі ў нядзелю, 4 снежня. Падрыхатваў яе адказны за араторый кс. Павел Шчарбіцкі SDB разам з салезіянамі супрацоўнікамі. Асаблівасцю сустрэчы была форма яе правядзення: квэст-трэнінг для развіцця каманднага духу групы аніматараў і кандыдатаў.
26 лістапада ў салезіянскім араторыі смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла чарговы раз арганізавалі «Андрэйкі» перад пачаткам Адвэнту. На свята сабралася каля 100 маладых людзей.
26 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылося свята «Андрэйкі». Яно традыцыйна гаворыць аб тым, што на наступны дзень распачынаецца Адвэнт — асаблівы перыяд радаснага чакання прыйсця Збаўцы.
У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 26 лістапада адбыўся адкрыты ўрок вакальна-тэатральнай студыi школы мастацтваў «Гармонiя».
Пабожнасць, навука, радасць – яны прынясуць вам шмат салодкага, як мёд, задавальнення.